Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм'ер высока ацаніў адносіны з Пакістанам


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Камэран, які зараз знаходзіцца з візытам у Пакістане, заявіў, што абедзве краіны зьвязаныя ўзаемнай «непарушнай повязьзю».

На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэм'ер-міністрам Пакістану ЮзуфамРазой Гелані брытанскі прэм'ер высока ацаніў намаганьні Іслямабаду ў барацьбе з экстрэмісцкімі групоўкамі і паабяцаў працягваць супрацоўніцтва ў гэтай сфэры.

Адносіны паміж Вялікай Брытаніяй і Пакістанам пагоршыліся пасьля сярэдзіны 2010 года, калі брытанскі прэм'ер у часе візыіу ў Індыю абвінаваціў пакістанскія ўлады ў няздольнасьці спыніць «экспарт тэрарызму».
XS
SM
MD
LG