Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Емэне параненыя ўдзельнікі дэманстрацыі


На поўдні Емэну у горадзе Таіз адбыліся новыя сутыкненьні паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і войскамі, ёсьць параненыя. У панядзелак у падобных сутыкненьнях 19 чалавек былі забітыя і сотні параненыя.

Паведамляецца, што агульная колькасьць забітых у часе антыўрадавых выступаў, якія пачаліся ў лютым, складае 150 чалавек.

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў справах зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан сёньня заклікала прэзыдэнта Емэну Алі Абдалу Салеха пайсьці ў адстаўку. Эштан заявіла, што «пераходны пэрыяд павінен пачацца неадкладна».

Салех ёсьць саюзьнікам ЗША ў барацьбе з тэрарызмам, але і Вашынгтон заклікаў ўлады Емэну неадкладна распачаць рэформы, папярэдзіўшы, што «вакуум улады» можа скарыстаць «Аль-Каеда».
XS
SM
MD
LG