Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ дакляруе падтрымку беларускім НДА


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс

“Беларусь становіцца ўсё больш закрытай краінаю”, – лічыць старшыня АБСЭ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс. З заявамі адносна Беларусі Ажубаліс выступіў сёньня на канфэрэнцыі ў Віленскім унівэрсытэце, паведамляе агенцтва BNS.


“Зь цягам часу я бачу, што Беларусь схіляецца ўсё да большай і большай ізаляцыі. Гэта ўплывае ня толькі на кіраўніцтва, але і на людзей”, – заявіў Аўдронюс Ажубаліс.

Літоўскі палітык выказаў шкадаваньне з таго, што Менск не ўхваляе дзейнасьці АБСЭ ў Беларусі. “Мы зноў і зноў просім, каб Беларусь перадумала. Яна адмаўляецца. Шкада, што іх ўлады не ўхваляюць знаходжаньня АБСЭ ў Менску”, – заявіў міністар.
Мы зноў і зноў просім, каб Беларусь перадумала. Яна адмаўляецца...


Ажубаліс запэўніў, што ў якасьці старшыні АБСЭ працягне падтрымліваць намаганьні для забесьпячэньня правоў чалавека і аказаньня дапамогі дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. “Я буду заахвочваць працу няўрадавых арганізацыяў у краіне і за яе межамі”, – сказаў міністар.

Апрача таго, Ажубаліс заявіў, што забясьпечыць належны маніторынг за судовымі працэсамі над апанэнтамі беларускага рэжыму з дапамогаю назіральнікаў Бюро па правох чалавека і дэмакратычных інстытутах АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG