Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s панізіла крэдытны рэйтынг Партугаліі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s зьнізіла крэдытны рэйтынг Партугаліі яшчэ на адну ступень.

Агенцтва папярэдзіла, што могуць быць і іншыя рашэньні з прычыны верагоднасьці, што ўрад Партугаліі ня здолее скараціць бюджэтны дыфіцыт да 2014 года.

Moody’s не адзінае агенцтва, якое зьменшыла рэйтынг Партугаліі пасьля адмовы парлямэнту прыняць урадавы плян скарачэньня дзяржаўных расходаў і сыходу ўраду ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG