Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд разглядае касацыйныя скаргі Аляксандра Атрошчанкава, Дзьмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава, якіх асудзілі да зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

У калегію суду ўваходзяць судзьдзі — старшыня Камісараў, судзьдзі Камароўская і Хрыпач.

Адвакаты Атрошчанкава — Вадзім Мушынскі і Новіка — Андрэй Санковіч у сваіх выступах папрасілі адмяніць прысуд.

Мушынскі спаслаўся на тое, што доказаў віны Атрошчанкава фактычна няма. Ён згадаў відэазапіс, на якім бачна, што Атрошчанкаў знаходзіцца ў натоўпе непадалёк ад дзьвярэй Дома ўраду, але ня робіць ніякіх дзеяньняў, каб уварвацца ў будынак.

Адвакат Санковіч адзначыў, што яго падабароннаму Новіку не інкрымінавалася нанясеньне нейкага пашкоджаньня Дому ўраду, хоць гэта пазначана ў прысудзе.

Адвакаты таксама адзначылі, што, выносячы прысуд Алесю Атрошчанкаву, Дзьмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву, суд не скарыстаў артыкулы, якія дазваляюць даць меншае пакараньне альбо прызначыць пакараньне з адтэрміноўкай. На гэтай падставе яны папрасілі зьмяніць прысуд.

Пракурор Маладцова заявіла, што доказаў дастаткова, і папрасіла пакінуць прысуд бязь зьменаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG