Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: Кадафі гатовы да рэформаў


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі
Лібійскі лідэр Муамар Кадафі гатовы да правядзеньня шырокамаштабных рэформаў. Такую заяву зрабіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Кадафі Муса Ібрагім. Аднак ён падкрэсьліў, што лібійскі рэжым не пагодзіцца на “навязваньне ўмоваў звонку”. Краіны Захаду, якія ўсталявалі над Лібіяй беспалётную зону і бамбяць сілы Кадафі, патрабуюць адхіленьня лібійскага лідэра ад улады.

На поўначы Лібіі працягваюцца баі паміж войскамі Кадафі і паўстанцамі. У панядзелак Італія ўсьлед за Францыяй і Катарам аб’явіла пра дыпляматычнае прызнаньне створанага лібійскай апазыцыяй Пераходнай нацыянальнай рады.
XS
SM
MD
LG