Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнтам Гаіці абралі сьпевака


Новым прэзыдэнтам Гаіці абраны 50-гадовы папулярны сьпявак і музыка Мішэль Мартэлі. Паводле папярэдніх дадзеных нацыянальнай выбарчай камісіі, у другім туры галасаваньня Мартэлі набраў каля 68 працэнтаў галасоў. Ягоная суперніца Мірланд Маніга, жонка аднаго з былых прэзыдэнтаў Гаіці, атрымала толькі 32 працэнты.

Аглядальнікі адзначаюць, што ў Мартэлі няма досьведу працы ў кіроўных структурах. Яму давядзецца змагацца з такімі праблемамі Гаіці, як масавае жабрацтва і наступствы кататастрафічнага землятрусу 2010 году, ахвярамі якога сталі болей як 300 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG