Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: арыштавалі падазраванага ў ваенных злачынствах


Божыдар Вучурэвіч
Божыдар Вучурэвіч
Улады Сэрбіі паведамілі пра арышт былога мэра гораду Трэбінье на поўдні Босьніі і Герцагавіны Божыдара Вучурэвіча, падазраванага ў ваенных злачынствах у часы вайны за незалежнасьць Харватыі ў першай палове 1990-х гадоў. Ён абвінавачваецца ў датычнасьці да абстрэлаў у 1991 годзе гораду Дуброўнік, які зьяўляецца адным з аб'ектаў усясьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Вучурэвіч быў арыштаваны ўчора на мяжы паміж Босьніяй і Сэрбіяй на падставе міжнароднага ордэра, які выдалі ўлады Харватыі.
XS
SM
MD
LG