Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Кванталіяні: “Хочам праверыць дзеяньні чалавека, які спрабаваў мяне вэрбаваць”


Мікалай Кванталіяні

Мікалай Кванталіяні

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтар разьвіцьця валянтэрства”, спаслаўшыся на юрыдычныя парушэньні. Два тыдні таму кіраўнік цэнтру Мікалай Кванталіяні заявіў, што прадстаўнік КДБ спрабаваў схіляць яго да супрацоўніцтва і абяцаў праблемы з рэгістрацыяй у выпадку адмовы.


Мікалай Кванталіяні быў госьцем “Начной Свабоды: вынікаў дня”.

Кванталіяні: Цяпер мы падаем апэляцыю ў суд, а таксама мы падалі скаргу ў пракуратуру, каб праверыць дзеяньні чалавека, які спрабаваў мяне вэрбаваць. Чалавек не адрэкамэндаваўся, і няясна, ці гэта нейкі стандартны мэханізм работы КДБ пры рэгістрацыі арганізацыяў у Беларусі, ці гэта нейкі прыватны выпадак, прыватная ініцыятыва.

Знаткевіч: Чым зьбіралася займацца вашая арганізацыя?

Кванталіяні: У прыватнасьці, мы хацелі далучаць людзей да валянтэрскай працы – добраахвотнай працы для вырашэньня нейкіх сацыяльных праблем. Частка нашых людзей мела намер працаваць з інвалідамі, некаторыя хацелі працаваць зь бяздомнымі, таксама ў нас былі групы людзей, што хацелі займацца бяздомнымі жывёлінамі.

Знаткевіч: Наколькі ў Беларусі цяпер пашырана валянтэрства?

Кванталіяні: Панятак валянтэрства ўсё шырэй уваходзіць у беларускі абыходак. Але ў нас яшчэ ёсьць панятак будаўнічага атраду, які таксама прыраўноўваецца да валянтэрскага, хоць будаўнічыя атрады такімі не зьяўляюцца, бо там атрымліваюць грошы.

Асноўны прынцып валянтэрства – тое, што чалавек, які бярэ ўдзел, не атрымлівае нейкай матэрыяльнай кампэнсацыі за сваю працу. І ў нас ёсьць арганізацыі, якія выконваюць лякальныя функцыі БРСМ – арганізацыі, што зьяўляецца манапалістам у гэтай сфэры. Асноўная наша мэта – далучаць людзей і проста тлумачыць ім каштоўнасьць валянтэрства, даць магчымасьць самарэалізавацца і паказаць, наколькі гэта важна. Важна, што льга вырашаць лякальныя сацыяльныя праблемы, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, не чакаючы, пакуль дзяржава вырашыць нашыя праблемы.

Слухаць гутарку цалкам:

М.Кванталіяні: “Хочам праверыць дзеяньні чалавека, які спрабаваў мяне вэрбаваць”
XS
SM
MD
LG