Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: забурэньні ў Емэне можа скарыстаць "Аль-Каіда"


Антыўрадавыя пратэстоўцы ў сталіцы Емэну Сане 4 красавіка, 2011
Антыўрадавыя пратэстоўцы ў сталіцы Емэну Сане 4 красавіка, 2011
"Аль-Каіда" можа скарыстацца вакуумам улады ў Емэне, папярэджваюць ЗША, і заклікаюць паскорыць перамовы аб перадачы ўлады ад прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха.

Пра гэта ў панядзелак заявіў прадстаўнік Белага дому Джэй Карні.

У гэты ж дзень у горадзе Таіз на поўдні краіны сілы бясьпекі адкрылі агонь па маніфэстантах. Загінулі прынамсі 15 чалавек. Маршы салідарнасьці з дэманстрантамі ў Таізе прайшлі ў некалькіх гарадох Емэну.

У ходзе пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта, якія доўжацца ў Емэне апошнія некалькі тыдняў, загінулі дзясяткі чалавек, сотні – былі параненыя. Прэзыдэнт Салех, які кіруе краінай 32 гады, зьбіраецца заставацца на сваёй пасадзе да выбараў, але выказвае гатовасьць перадаць частку паўнамоцтваў пераходнаму ўраду.
XS
SM
MD
LG