Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: затрыманы магчымы забойца Лісьцьева


Плякат з фотаздымкам Уладзіслава Лісьцьева, вывешаны на будынку тэлецэнтра "Астанкіна" ў сувязі з 15-й гадавінай яго забойства, 1 сакавіка, 2010

Плякат з фотаздымкам Уладзіслава Лісьцьева, вывешаны на будынку тэлецэнтра "Астанкіна" ў сувязі з 15-й гадавінай яго забойства, 1 сакавіка, 2010

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі у Львоўскай вобласьці грамадзяніна Расеі Віталія Ўладзікоўскага, абвешчанага ў вышук паводле падазрэньня ў датычнасьці да забойства вядомага расейскага журналіста Ўладзіслава Лісьцьева.

Затрыманьне адбылося ў курортным горадзе Трускавец,

Уладзікоўскага таксама падазраюць ва ўчыненьні шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў.

Паводле мясцовых СМІ, Уладзікоўскі зьяўляецца чальцом тамбоўскай злачыннай групоўкі, лідэра якой Уладзімера Кумарына леташняй восені назвалі верагодным замоўцам забойства Лісьцьева. Васілій Уладзікоўскі зьяўляецца адным зь фігурантаў гэтай справы.

Лісьцьеў быў расстраляны ў пад'езьдзе ўласнага дому ў Маскве 1 сакавіка 1995 году.

1 сакавіка 2010 году па справе аб забойстве журналіста выйшаў тэрмін даўніны.
XS
SM
MD
LG