Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан: крымінальныя абвінавачаньні апазыцыянэрам


Суботняя акцыя апазыцыі ў Баку
Суботняя акцыя апазыцыі ў Баку
У Азэрбайджане пракуратура выставіла крымінальныя абвінавачаньні чатыром апазыцыянэрам, затрыманым у ходзе суботняй акцыі пратэсту. Двум членам партыі "Мусават" і двум прадстаўнікам Народнага фронту інкрымінуецца парушэньне грамадзкага парадку.

Раней міністэрства ўнутраных спраў Азэрбайджану зьвінаваціла апазыцыю ў спробе правесьці несанкцыянаваную акцыю ў цэнтры Баку, у выніку чаго былі нібыта пабітыя шыбы ў крамах і пацярпелі 13 супрацоўнікаў паліцыі.

Усяго ў часе апазыцыйнай акцыі ў суботу былі затрыманыя больш за сто чалавек, 25 зь іх былі пакараныя адміністратыўным арыштам.
XS
SM
MD
LG