Лінкі ўнівэрсальнага доступу


4 красавіка менскія сябры аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі адправілі з Галоўпаштамту ў пракуратуру Менску 127 просьбаў за зьмену меры стрыманьня лідэра БХД Паўла Севярынца, зьняволенага ў СІЗА КДБ.


Падпісанты просяць зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе і паручаюцца, што Павал Севярынец не схаваецца ад сьледзтва, паведамляе прэс-служба БХД.

Менская каардынатарка аргкамітэту БХД Ірына Логвін сказала ў сувязі з гэтым:
Як шчыры хрысьціянін, мужны і духоўна моцны чалавек Павал возьме свой пакутніцкі крыж...


“У сувязі з апошнімі падзеямі ўцёкаў за мяжу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча і журналісткі Натальлі Радзінай, якія былі выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе, мы асабіста хадайнічаем за Паўла Севярынца, бо ўпэўненыя, што Павал нікуды не ўцячэ, а як шчыры хрысьціянін, мужны і духоўна моцны чалавек возьме свой пакутніцкі крыж, каб дамагчыся вызваленьня ня толькі асабістага, але і ўсёй Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG