Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мінулым годзе Беларусь атрымлівала прыбытак ад вэнэсуэльскай нафты ў памеры 4—6 даляраў за тону, паведаміў 4 красавіка на сэсіі Палаты прадстаўнікоў намесьнік старшыні канцэрну "Белнафтахім" Уладзімер Волкаў.

"У мінулым годзе ад вэнэсуэльскай нафты мы атрымлівалі станоўчы эфэкт на узроўні 4—6 даляраў за тону", — сказаў Волкаў.

Па яго словах, праз порт Адэсы ў Беларусь паступае азэрбайджанская нафта, якая паводле своп-схемы замяшчае вэнэсуэльскую. Акрамя таго, на "Нафтан" праз эстонскі порт Мууга паступае і "чыста вэнэсуэльская нафта".

Волкаў адзначыў, што ў свой час вывучалася пытаньне паставак у Беларусь нафты з Ірану, з шэрагу краін Афрыкі і Пэрсыдзкага заліва.

Адказваючы на пытаньне дэпутата аб пэрспэктывах пастаўкі іранскай нафты, Волкаў адказаў, што "ўсё пытаньне — у камэрцыйнай мэтазгоднасьці". "Але на сёньня няма з Іранам дамоўленасьцей, якія дазвалялі б мець супастаўны эфэкт, параўнальны з вэнэсуэльскім", — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG