Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама будзе балятавацца на другі тэрмін


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў пра намер балятавацца на другі тэрмін на прэзыдэнцкіх выбарах у 2012 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце Абамы. Усе неабходныя для ўдзелу ў выбарчай кампаніі дакумэнты памочнікі Абамы разьлічваюць падрыхтаваць на гэтым тыдні.

У электронным лісьце сваім прыхільнікам Барак Абама заявіў пра неабходнасьць працягнуць распачатыя ім у часе першага тэрміну рэформы.

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў лістападзе наступнага года.
XS
SM
MD
LG