Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЭ: выбары ў Казахстане выяўляюць волю народа


Вынікі выбараў прэзыдэнта ў Казахстане адлюстроўваюць волю народа, аднак у параўнаньні з мінулым галасаваньнем прагрэс нязначны – лічыць Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы.

ПАРЭ выказала занепакоенасьць няроўнымі выбарчымі ўмовамі і заклікамі да байкоту некаторымі палітычнымі партыямі. ПАРЭ адзначыла, што Казахстану неабходныя далейшыя дэмакратычныя рэформы.

Нурсултан Назарбаеў на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў нядзелю. Сабраў 95 адсоткаў галасоў. Ён кіруе Казахстанам больш за 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG