Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду. Аўтуховіч: “Думаю, што неўзабаве я яшчэ чаго-небудзь апублікую”


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч
Пра гэта сказаў у сваім званку на “Свабоду” палітзьняволены, вязень Івацэвіцкай калёніі Мікалай Аўтуховіч. Ён падзякаваў усім тым, хто прачытаў і адгукнуўся на ягоныя нататкі пра “Валадарку”, дзе ён знаходзіўся зь лютага 2009 году па чэрвень 2010-га ).






Аўтуховіч:
“Дзякуй за публікацыю! Законам нам дазволена пяць разоў на месяц тэлефанаваць, а часам здараецца, што толькі раз мы можам да таксафону дайсьці. Усё бывае. Паколькі сёньня такую магчымасьць далі, то хачу сказаць, што вельмі рады таму, што мяне апублікавалі і прачыталі. Дзякуй за гэта. Бо многія ў нас ня вераць, што ў нас такое адбываецца, Яны думаюць, што праўда тое, пра што гаворыцца па тэлевізары. Няхай ведаюць і гэтую праўду. Няхай людзі на тым баку ведаюць, што ўсё, што ў нас робіцца, усё, што адбываецца дрэннае, я ўсё фіксую. Бязьмежжа на гэтым дне нашай беларускай цывілізацыі вельмі шмат. Думаю, што неўзабаве я яшчэ чаго-небудзь апублікую”.

Цалкам запіс званку - у нашай новай праграме "Свабода" за кратамі", якая стартуе найбліжэйшым часам. Сачыце за абвесткамі ў эфіры і на сайце "Свабоды"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG