Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: Назарбаеў перамог


Налепка на ўрне. Астана, 2 красавіка 2001году

Налепка на ўрне. Астана, 2 красавіка 2001году

Нурсултан Назарбаеў застаецца на пасадзе прэзыдэнта Казахстану. Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, ён атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах, якія адбыліся ў нядзелю. За Назарбаева прагаласавалі 95,5 працэнтаў выбарцаў. Усяго ў выбарах удзельнічалі 4 кандыдаты. Яўка выбарцаў склала каля 90 працэнтаў. Канчатковыя вынікі будуць падведзеныя да 9 красавіка.

Назарбаеў кіруе Казахстанам ужо болей 20 гадоў. Міжнародная супольнасьць яшчэ ніводнага разу не прызнавала выбары ў Казахстане адпаведнымі дэмакратычным стандартам.
XS
SM
MD
LG