Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкі прэм'ер сустрэўся з пасланцам Лібіі


Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгі Папандрэў

Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгі Папандрэў

Грэцыя заявіла, што лідэр Лібіі Муамар Кадафі, як выглядае, спрабуе знайсьці шляхі ўрэгуляваньня крызысу ў ягонай краіне. У нядзелю ў Атэнах адбылася сустрэча выканаўцы абавязкаў кіраўніка МЗС Лібіі Абдул-Аці аль-Абайдзі з прэм’ер-міністрам Грэцыі Георгіем Папандрэў. Іншыя падрабязнасьці сустрэчы невядомыя. Грэцкі міністар замежных справаў Дзімітрыс Друтсас толькі паведаміў, што пасланец Кадафі зьбіраецца наведаць Турэччыну.

На ўсходзе Лібіі працягваюцца баі паміж паўстанцамі і сіламі рэжыму Кадафі.
XS
SM
MD
LG