Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арабскія краіны асудзілі Іран


Рада супрацоўніцтва арабскіх краінаў Пэрсыдскай затокі асудзіла Іран за спробы ўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаваў-сяброў арганізацыі. Адпаведная заява была ўхваленая ў нядзелю на тэрміновым паседжаньні Рады ў сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе. Удзельнікі сустрэчы ўсклалі на Іран адказнасьць за спробы ўнесьці ўнутраны раскол у Бахрэйне, дзе шырацца масавыя пратэсты шыіцкай апазыцыі супраць палітыкі суніцкай каралеўскай дынастыі. Рада таксама асудзіла ўмяшаньне Ірану ў Кувэйце, дзе Тэгеран, як мяркуецца, стварыў шпіёнскую сетку.

Раней у нядзелю іранская МЗС заявіла, што прычынай напружанасьці ў рэгіёне зьяўляецца “заходняя і сіянісцкая змовы”.
XS
SM
MD
LG