Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай паскардзіўся на пастара ў Кангрэс


Ініцыятар спаленьня Карану амэрыканскі пастар Тэры Джоўнс
Ініцыятар спаленьня Карану амэрыканскі пастар Тэры Джоўнс
Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў Кангрэс ЗША асудзіць спаленьне Карану і зрабіць усё магчымае, каб падобныя акты не здараліся надалей.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што спаленьне любога сьвятога тэксту зьяўляецца актам нецярпімасьці і праявай расізму.

Пры гэтым Абама дадаў, што не апраўдвае гвалтоўныя дзеяньні ў Аўганістане, якія сталі рэакцыяй на распаўсюджаны ў інтэрнэце відеязапіс спаленьня Карану ў прысутнасьці амэрыканскага пастара.

Згаданае відэа спрычыніла масавыя праявы абурэньня ў Аўганістане. У дэманстрацыях, што прайшлі з гэтай нагоды ў Кандагары і іншых гарадах загінулі больш за 20 чалавек, уключна зь сямю замежнымі супрацоўнікамі ААН.
XS
SM
MD
LG