Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: выбары завяршыліся


Падлік галасоў на выбарчым участку ў Алматы
Падлік галасоў на выбарчым участку ў Алматы
У Казахстане завяршыліся датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.

Чакаецца, што папярэднія вынікі галасаваньня будуць абвешчаныя ў панядзелак.

Паводле Цэнтравыбаркаму краіны, выбары прайшлі безь істотных парушэньняў, яўка склала амаль 90% выбарцаў.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры кандыдаты, уключна зь дзейным прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбаевым, які кіруе краінай больш за 20 гадоў.

Міжнародная супольнасьць яшчэ ніводнага разу не прызнавала выбары ў Казахстане адпаведнымі дэмакратычным стандартам.

Канчатковыя вынікі маюць быць абнародаваныя не пазьней за 12 красавіка.
XS
SM
MD
LG