Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: ААН заклікае Ўатара расьсьледаваць злачынствы сваіх прыхільнікаў


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун заклікаў лідэра апазыцыі Кот-д'Івуару, якога міжнародная супольнасьць прызнае пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, расьсьледаваць забойствы соцень чалавек, у якіх вінавацяць яго прыхільнікаў.

Заява тычылася падзеяў у горадзе Дуку, на поўдні краіны, дзе апанэнты дзейнага кіраўніка Лярана Гбагбо забілі больш за тысячу яго прыхільнікаў, збольшага – цывільных жыхароў.

Алясан Уатара адпрэчыў датычнасьць сваіх паплечнікаў да разьні.

На гэты момант сілы Ўатара кантралююць амаль усю тэрыторыю Кот-д'Івуару.

Войскі верныя Лярану Гбагбо, які адмовіўся сысьці ў адстаўку пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах, аказваюць супраціў толькі ў некаторых раёнах эканамічнай сталіцы краіны гораду Абіджан.

Дакладнае месцазнаходжаньне Гбагбо – невядомае.
XS
SM
MD
LG