Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: сотні пацярпелых дэманстрантаў


Антыўрадавыя пратэсты ў Емэне, 1 красавіка 2011

Антыўрадавыя пратэсты ў Емэне, 1 красавіка 2011

У Емэне дзясяткі дэманстрантаў былі параненыя сёньня ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі.

Пры разгоне антыўрадавай акцыі ў горадзе Таіз паліцыя скарыстала сьлезацечны газ і агнястрэльную зброю. Паводле некаторых зьвестак, пацярпелі прынамсі 250 чалавек.

Таксама сёньня прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех паўторна заклікаў апазыцыю, якая дамагаецца яго неадкладнай адстаўкі, спыніць пратэсты.

"Мы гатовыя абмяркоўваць пытаньні перадачы ўлады, але выключна ў рамках канстытуцыі", – падкрэсьліў прэзыдэнт.

Салех кіруе краінай 32 гады.
XS
SM
MD
LG