Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША згортваюць місію ў Лібіі


Амэрыканскі вайсковы карабель запускае крылатую ракету "Тамагаўк" па аб'екце ў Лібіі

Амэрыканскі вайсковы карабель запускае крылатую ракету "Тамагаўк" па аб'екце ў Лібіі

ЗША распачалі вывад сваіх авіяносцаў зь лібійскай акваторыі. Напярэдадні Вашынгтон пацьвердзіў сваё рашэньне спыніць авіяналёты на Лібію.

Адказнасьць за паветраныя ўдары для забесьпячэньня беспалётнай зоны над Лібіяй цяпер ускладзеная на іншых чальцоў кааліцыі, у прыватнасьці Францыю. Амэрыканскія самалёты і крылатыя ракеты будуць ужывацца ў выключных выпадках, на запыт НАТО, зацьверджаны ў Вашынгтоне, паведамляе амэрыканскае вайсковае камандаваньне.

Паведамляецца, што рашэньне Белага дому стала вынікам супярэчнасьцяў з саюзьнікамі па НАТО адносна працягу апэрацыі ў Лібіі. Шэраг краінаў на чале з Францыяй выступаюць за больш актыўны ўдзел міжнароднай кааліцыі ў ваеных дзеяньнях. ЗША ставяцца да глыбейшага ўмяшаньня ў канфлікт адмоўна.
XS
SM
MD
LG