Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яўка на выбарах у Казахстане – 84%


У Казахстане на датэрміновых выбарах прэзыдэнта яўка выбарнікаў склала 84 працэнты – пра гэта паведаміла ў Цэнтравыбаркаме краіны.

На пасаду галавы дзяржавы прэтэндуюць 4 кандыдаты – дзейны прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў, камуніст Жамбыл Ахметбекаў, лідэр Партыі патрыётаў Гані Касымаў і эколяг Мэлс Елеусізаў.

Выбары праводзяцца з ініцыятывы Назарбаева, які не падтрымаў ідэі рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну яго паўнамоцтваў да 2020 году. Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам ужо звыш 20 гадоў.

Папярэднія вынікі выбараў аб’явяць у панядзелак раніцаю.
XS
SM
MD
LG