Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: прагнозы аб работах на АЭС


Аварыйная АЭС "Фукуксіма-Даічы"
Аварыйная АЭС "Фукуксіма-Даічы"
У Японіі на аварыйнай атамнай электрастанцыі “Фукусіма-Даічы” работы для прадухіленьня бескантрольнага распаўсюджваньня радыяцыі могуць заняць яшчэ некалькі месяцаў – пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік японскага ведамства, адказнага за бясьпеку АЭС, Хідэхіка Нішыяма.

Гэта першы афіцыйны прагноз, абнародаваны ўладамі з часу, калі тысячы людзей у радыюсе 20 кілямэтраў ад станцыі былі эвакуаваныя празь небясьпеку апраменьваньня.

Нішыяма ўдакладніў, што ўстанаўленьне кантролю над працэсамі на станцыі стане заканчэньнем усіх работ.

Аварыя на АЭС здарылася 11 сакавіка пасьля моцнага землятрусу і цунамі. У выніку стыхійнага бедзтва загінулі або прапалі бязь вестак блізка 25 тысяч людзей.
XS
SM
MD
LG