Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навакольлі лібійскага гораду Брэга сёньня аднавіліся баі паміж сіламі Муамара Кадафі і паўстанцамі, якія напярэдадні заявілі, што кантралююць гэты нафтавы порт.

Паведамляецца, што група адданых Кадафі вайскоўцаў схавалася на тэрыторыі ўнівэрсытэцкага мястэчка. Паўстанцы спрабуюць таксама зьняшкодзіць снайпэраў, якія працягваюць весьці агонь.

Альянс НАТО тым часам паведаміў, што расьсьледуе гібель групы паўстанцаў і мірных жыхароў недалёка ад Брэгі пры авіяўдары ў пятніцу. Супраціўнікі Кадафі заявілі, што самі ненаўмысна справакавалі гэты ўдар і заклікалі замежных вайскоўцаў працягваць апэрацыю.
XS
SM
MD
LG