Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пушкін у Горадні


Мастак апавядае пра праваслаўнага сьвятара Георгія Бортніка, расстралянага ў 1951 годзе за ўдзел у беларускім падпольлі, карціна якога прадстаўленая на выставе
Мастак апавядае пра праваслаўнага сьвятара Георгія Бортніка, расстралянага ў 1951 годзе за ўдзел у беларускім падпольлі, карціна якога прадстаўленая на выставе
2 красавіка ў Горадні пачалася выстава Алеся Пушкіна. У прыватнай галерэі “Крыга” выстаўленыя пятнаццаць палотнаў мастака. А ў падворку на дрэве -- ягоныя шпакоўні, зробленыя па-мастацку разнастайна: ёсьць, напрыклад, “царкоўная” з цыбулінай або шпакоўня з афіцыйным дзяржгербам.

Мастак узгадаў, што першую сваю гарадзенскую выставу аформіў у Сэнатарскай залі Новага замку ў апошнія дні існаваньня СССР — улетку 1991-га. Аднак яна не адбылася: яго змушалі зьняць некалькі карцінаў, ён адмовіўся. І вось Алесю Пушкіну ўдалося выставіцца ў Горадні праз дваццаць гадоў. Адкрыцьцё атрымалася вельмі цёплым, прыйшлі ягоныя сябры па мастацкай школе-інтэрнату імя Ахрэмчыка, затым — па тэатральна-мастацкім інстытуце: Ірына Сільвановіч, Ірына Радкевіч, Сьцяпан Янкоўскі, Сяргей Грыневіч.

Пасьля на вуліцы гукалі вясну, хаділі карагодам вакол дрэва са шпакоўнямі, Алесь Пушкін са сваёй сям’ёю таксама.

Алесь Пушкін у Горадні з жонкай Янінай, дачкой Марылькай і сынак Міколкам

Мастак з аднакурсьнікам Сьцяпан Янкоўскі

Карціна “Вясковая настаўніца”, Алесь сказаў, што намаляваў сваю жонку, якая адзначае сёньня свой дзень народзінаў

Карціна “Пушкін слухае Шапэна”

Гуканьне вясны, у карагодзе мастак, яго жонка і дзеці, таксама старэйшая дачка Дар’я, якая прыехала з Віцебску

Шпакоўні мастака на гарадзенскім дрэве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG