Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Канцавенка папрасіў у Польшчы палітычнага прытулку


Васіль Лаўрынюк, Віктар Канцавенка (у цэнтры) і Мікола Статкевіч паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты, архіўнае фота

Васіль Лаўрынюк, Віктар Канцавенка (у цэнтры) і Мікола Статкевіч паляць свае пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты, архіўнае фота

Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які на мінулых выбарах быў актывістам перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.

Як паведаміў БелаПАН Канцавенка, на гэты момант ён знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў Дэмбак. Атрыманьня статусу ўцекача можна тут чакаць каля году. "Са мной ужо гутарылі, далі візу на паўгоду. Ставяцца да мяне ў лягеры добра, большасьць насельнікаў лягеру — чачэнцы, ёсьць і беларусы, але іх мала. Вяртацца пакуль не зьбіраюся, што гэта дасьць, калі і мяне пасадзяць", — зазначыў актывіст.

Віктар Канцавенка выехаў зь Беларусі неўзабаве пасьля падзей 19 сьнежня. Паводле Канцавенкі, за ім сачылі і ён вырашыў пакінуць краіну. Актывіст выехаў у Расею, а адтуль ва Ўкраіну, дзе папрасіў прыстанішча. Але ня стаў чакаць рашэньня, а паехаў у Польшчу. "Я жыў ва Ўкраіне ў знаёмага, і мяне там шукалі мясцовыя праваахоўчыя органы. Таму вырашыў ехаць далей. Нягледзячы на тое, што ў мяне былі праблемы з пашпартам, польскія улады ляяльна паставіліся да мяне і далі візу", — растлумачыў Канцавенка.

Паводле яго слоў, у лягеры для ўцукачоў ён займаецца фізычнымі практыкаваньнямі, слухае "Радыё Свабода", наведвае некаторыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх апазыцыянэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG