Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Амане працягваюць затрымліваць удзельнікаў акцый пратэсту


Улады султанату Аман затрымалі яшчэ некалькі чалавек на наступны дзень пасьля жорсткага падаўленьня дэманстрацыі ў горадзе Сахар на поўначы краіны.

Малады чалавек, цяжка паранены падчас сутычкі з прадстаўнікамі службаў бясьпекі, памер у шпіталі.

У пятніцу ўлады выкарысталі сьлезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі, каб
разагнаць удзельнікаў акцыі, якія патрабавалі вызваліць затрыманых напярэдадні дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG