Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія дэмакраты паедуць у "чарнобыльскія" раёны


2 красавіка кардынацыйная рада Аб’яднананых дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці вызначыла шэраг імпрэзаў да 25-годзьдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

“Наш рэгіён, – зазначыў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, – больш за іншых пацярпеў ад "мірнага атама". Таму рэгіянальныя дэмакратычныя сілы маюць намер паінфармаваць насельніцтва пра згубныя наступствы катастрофы, зьвярнуць увагу грамадзкасьці на чарнобыльскія праблемы ў зьвязку з аварыяй на японскай атамнай станцыі Фукусіма-1 і намерам беларускіх уладаў пабудаваць новую АЭС у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці”.

Створаны аргкамітэт дзеля падрыхтоўкі да чарнобыльскіх угодкаў. Напярэдадні 26 красавіка палітыкі й грамадзкія актывісты наведаюць найбольш пацярпелыя ад Чарнобылю раёны – Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі, Добрускі, Веткаўскі, Кармянскі, Чачэрскі, дзе ўскладуць кветкі да мемарыяльных помнікаў ахвярам атамнай катастрофы, сустрэнуцца з мясцовыя жыхарамі.

У Гомелі прадстаўнікі АДС замаўляюць мітынг, на які плануюць сабраць звыш тысячы чалавек.

Рэгіянальная рада АДС вызначыла сябе як палітычная кааліцыя. Разам з утвораным нядаўна саюзам дэмакратычных арганізацый палітычныя актывісты возьмуць удзел у падрыхтоўцы ў Гомелі рэспубліканскай канфэрэнцыі па праблемах Чарнобыля.

Гомельскія палітыкі накіравалі таксама зварот да Нацыянальнай кардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі з прапановай прыняць агульны плян мерапрыемстваў да 26 красавіка – чорнай даты ў беларускай гісторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG