Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі паліцыя затрымлівае апазыцыю


У сталіцы Сырыі Дамаску і яго навакольлях паліцыя зь сёньняшняй раніцы праводзіць затрыманьні апазыцыйных актывістаў. Пра гэта распавялі самі апазыцыянэры – удзельнікі антыўрадавых выступленьняў, якія прайшлі раней.

Сёньня ж некалькі чалавек былі затрыманыя ў горадзе Дэра, адкуль пачаліся масавыя хваляваньні ў краіне. За два тыдні пратэстаў ахвярамі сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй сталі болей за 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG