Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баку паліцыя затрымала болей за 100 апазыцыянэраў


Азэрбайджанская паліцыя спыніла акцыю

Азэрбайджанская паліцыя спыніла акцыю

У азэрбайджанскай сталіцы ў суботу паліцыя спыніла спробу групы апазыцыянэраў правесьці несанкцыянаваны мітынг у цэнтры гораду.
Паведамляецца аб затрыманьні больш як сотні апазыцыянэраў.

Апазыцыянэры пад кіраўніцтвам партыі "Мусават" плянавалі правесьці мітынг з патрабаваньнямі роспуску парлямэнту, правядзеньня новых выбараў, дамагаючыся такім чынам дэмакратычных рэформаў, вызваленьня палітвязьняў і ўзмацненьня барацьбы з карупцыяй.

Каля 50 актывістаў апазыцыйных партый спрабавалі наблізіцца да плошчы Фантанаў ў Баку, аднак былі спыненыя паліцыяй.
XS
SM
MD
LG