Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: раптоўная разгермэтызацыя самалёта ў паветры


У ЗША Boeing-737 авіякампаніі Sout-West Airlines зрабіў вымушаную пасадку на авіябазе ў штаце Арызона з-за раптоўнай разгермэтызацыі самалёта на вышыні 11 км. Падчас палёту пасажырам давялося скарыстацца кіслароднымі маскамі пасьля таго, як над іх галовамі ў фюзэляжы ўтварылася дзірка даўжынёй каля двух мэтраў і ціск у салёне пачаў рэзка падаць. Пілёты ажыцьцявілі надзвычайнае кіраванае зьніжэньне да вышыні 3,5 км, каб вярнуць нармальны ціск у салёне.

Паведамляецца, што ўсё адбылося без ахвяраў. Паводле ФБР, прычынай здарэньня стала "тэхнічная непаладка".
XS
SM
MD
LG