Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны крыж: 800 загіблых у Кот д'Івуар


Мапа Кот-д'Івуар
Мапа Кот-д'Івуар
Каля 800 чалавек былі забітыя на гэтым тыдні ў горадзе Дуэкуэ на захадзе афрыканскай дзяржавы Котд'Івуар падчас баёў паміж атрадамі прыхільнікаў абранага прэзыдэнта Алясана Ўатара і Лярана Гбагбо, які займаў пост прэзідэнта да выбараў і дагэтуль адмаўляецца перадаць уладу.

Пра гэта паведаміла місія Міжнароднага Чырвонага крыжа пасьля таго, як яе прадстаўнікі наведалі горад. Напярэдадні ў найбуйнейшым горадзе краіны – Абіджане адбыліся жорсткія баі паміж прыхільнікамі Ўатара і Гбагбо..Паведамляецца, што атрады Ўатара цяпер кантралююць амаль усю тэрыторыю Кот д'Івуар. Францыя і ЭЗ зноў заклікалі Гбагбо адмовіцца ад далейшай барацьбы за ўладу.
XS
SM
MD
LG