Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі ўрад падтрымае пацярпелых ад землятрусу


Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан
Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан
Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан паабяцаў усяляк падтрымаць пацярпелых у выніку нядаўняга землятрусу і зьвязанай зь ім аварыяй на АЭС "Фукусіма-Даічы".

Пра гэта кіраўнік ураду заявіў падчас наведваньня паўночна-ўсходніх раёнаў краіны, закранутых стыхійным бедзтвам. Наота Кан пабываў, у прыватнасьці, у прэфэктуры Иватэ, дзе землятрус і цунамі прывялі да найбольшым разбурэньняў. Ён наведаў адзін з цэнтраў размяшчэньня эвакуяваных жыхароў, заклікаўшы іх не падаць духам.

На АЭС "Фукусіма-Даічы" тым часам выявілі расколіну ў адной з канструкцый, празь якую радыяактыўная вада трапляе ў мора. Спэцыялісты разлічваюць забэтанаваць яе ў бліжэйшы час. Пры гэтым яны не выключаюць, што гэта расколіна не адзіная.
XS
SM
MD
LG