Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыкі, паэты, празаікі, філёзафы, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачаньня, радыё, друку, ад наступнага панядзелка – штодня у ранішнім і начным эфіры Свабоды.

У чорным сьпісе ўладаў 8 імёнаў беларускіх музыкаў і гуртоў – "Ляпіс Трубяцкой", "Палац", "Крама", "NRM", “Neuro Dubel”, "Крамбамбуля", "Нака", сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.

На пытаньні пра новую перадачу адказаў яе вядоўца Сяргей Будкін, галоўны рэдактар музычнага інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў", адзін з аўтараў і рэдактар кнігі "Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу"(2004), прадусар узнагарод "Рок-каранацыя" (2005-2007), удзельнік праекту "Экспэрты BY".

Соўсь: Сяргей, трапіць у “чорныя сьпісы” для беларускіх музыкаў – гэта гонар, забарона на прафэсію, своеасаблівае прызнаньне заслугаў?

Будкін: Безумоўна, гэта прызнаньне іх таленту. А яшчэ пацьверджаньне таго, што беларускі рок – сапраўдны, у разуменьні не музычным, а як сацыяльнай зьявы, калі рок-лідэр ня проста дзярэ глотку на сцэне і дэбашырыць у барах, а мае сваю пазыцыю адносна таго, што адбываецца наўкол.

У гэты сапраўды гнюсны сьпіс трапілі сапраўдныя рок-героі сучаснасьці – тыя, каму неабыякава, у якой краіне жыць, і тыя, хто гатовы спрыяць таму, каб тут было лепей. Якраз тыя людзі, якія выказаліся наконт падзелу пасьля 19 сьнежня. Зь іншага боку, гэта фактычна забарона на прафэсію. Як сказаў той жа Сяргей Міхалок зь "Ляпіса Трубяцкога", фактычна людзей выціскаюць з краіны і пазбаўляюць магчымасьці дэманстраваць сваю творчасьць публічна. Таму гэта можна трактаваць і як прызнаньне, і як забарону на прафэсію.


Слухаць гутарку цалкам:

Сяргей Будкін пра белы сьпіс Свабоды
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG