Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: разьбіўся штурмавік ЗША


Самалёт амэрыканскіх ваенна-паветраных сілаў разьбіўся на захадзе Нямеччыны. Пілёт быў паранены і шпіталізаваны. Паводле дадзеных паліцыі, невялікі штурмавік А-10 "Thunderbolt" зь невядомай пакуль прычыны пацярпеў крушэньне недалёка ад Бону побач з жылымі дамамі населенага пункту Лаўфэльд. Мэр гораду Карл-Ёзэф Юнк заявіў, што “нейкім цудам” абышлося бязь гібелі людзей.

Паводле дадзеных прадстаўніка ВПС ЗША самалёт базаваўся на вайсковай базе недалёка ад гораду Шпандгален.
XS
SM
MD
LG