Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНАСЬЦЬ...

  • ...пераменная, без дажджу. Тэмпэратура: 4 – 15 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


2 красавіка


  • Канцэрт Віктара Шалкевіча у ДК МТЗ у Менску. Пачатак а 19.00.
  • У межах грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" ў Віцебску адбудзецца прэзэнтацыя дзіцячай кнігі "Яська і конік ягоны Грыўка" Юрыя Усьціновіча. Кніга прысьвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі – Грунвальдзкай бітве – і зьяўляецца першай з адмысловай сэрыі гістарычных кнігаў для дзяцей. Імпрэза адбудзецца ў музэі "Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва" (Віцебск, вул. Белабародава, 5). Пачатак а 15.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


2 красавіка

  • У Баку апазыцыя плянуе правесьці дэманстрацыю.

3 красавіка

  • Прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


2 красавіка

  • У 1805 нарадзіўся знакаміты дацкі казачнік Ганс Хрыстыян Андэрсэн (пам. 1875).
  • У 1996 у Маскве Аляксандар Лукашэнка з Барысам Ельцыным падпісалі дамову пра ўтварэньне "Супольнасьці Беларусі і Расеі".
  • У 2005 памёр папа рымскі Ян Павал ІІ.

3 красавіка

  • У 1940 аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах.
  • У 1991 памёр брытанскі пісьменьнік Грэм Грын (нар. 1904).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


2 красавіка

  • Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.
  • Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: Пік паводкі на Прыпяці прайшоў. Людзі на выспах – засталіся

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Ерась – гэта іншае акрэсьленьне свабоды думкі".

"Рэчаіснасьць у гэтым стагодзьдзі – гэта ня тое, з чым мы сутыкаемся".

"Пісаньне – гэта форма тэрапіі; часам я дзіву даюся, як усім тым, хто ня піша, не стварае музыкі ці карцінаў, удаецца пазьбегчы вар’яцтва, дэпрэсіі, панікі і страху, які ўласьцівы чалавечаму лёсу".


Грэм Грын
XS
SM
MD
LG