Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ вітае далучэньне шэрагу краін да санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў


"Эўрапейскі Зьвяз вітае рашэньне краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, далучыцца да рашэньня Рады ЭЗ пашырыць сьпіс службовых асобаў Беларусі, да якіх ужываюцца абмежавальныя захады", — паведамілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі.

Да санкцыяў ЭЗ далучыліся:

  • Харватыя
  • былая югаслаўская рэспубліка Македонія
  • Чарнагорыя
  • Ісьляндыя
  • Альбанія Босьнія і Герцагавіна
  • Сэрбія
  • Ліхтэнштэйн
  • Нарвэгія

"Гэтыя краіны падтрымалі рашэньне Рады ЭЗ ад 21 сакавіка бягучага году. Дадзенае рашэньне пашырае сьпіс беларускіх чыноўнікаў, у адносінах да якіх Радай ЭЗ былі ўжытыя абмежавальныя захады", — растлумачылі Інтэрфаксу ў прадстаўніцтве.

"Увядзеньне абмежавальных захадаў стала рэакцыяй Эўразьвязу на здушэньне масавых пратэстаў, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сьнежня 2010 году", — нагадалі там.
XS
SM
MD
LG