Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ААН не прыняў пазоў Грузіі (падрабязьней)


Міжнародны суд ААН адмовіўся разглядаць пазоў Грузіі да Расеі за дыскрымінацыю этнічных грузінаў у Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Рашэньне абвясьціў сёньня ў Гаазе старшыня суд Хісасі Авада. Ён адзначыў, што пазоў быў аформлены пасьля завяршэньня ўзброенага супрацьстаяньня паміж Расеяй і Грузіяй у жніўні 2008 году, і гэтаму кроку не папярэднічалі ніякія спробы бакоў ўрэгуляваць шматгадовы канфлікт. У сувязі з гэтым цяпер суд, як падкрэсьліў Авада, не мае юрысдыкцыі разглядаць справу.

Тбілісі абвінавачвае Маскву ў арганізацыі кампаніі дыскрымінацыі этнічных грузінаў, ахвярамі якой за два дзесяцігодзьдзі сталі тысячы чалавек. Паводле AFP, за тое, каб адмовіць у пазове Грузіі галасавалі дзесяць судзьдзяў, шэсьць выказаліся за разгляд справы.
XS
SM
MD
LG