Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: дэманстрацыі супраць улады і за


У сталіцы краіны Сане сёньня праходзяць шматтысячныя дэманстрацыі прыхільнікаў прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха і яго праціўнікаў, якія дабіваюцца датэрміновага сыходу кіраўніка дзяржавы. Апазыцыя зьбіраецца на плошчы Таг’ыр (плошчы Перамен) побач з унівэрсытэтам, дзе на пачатку лютага ўзьнік стыхійны палаткавы лягер, які зносіла паліцыя. За два кілямэтры адсюль, на плошчы Тахрыр ( плошча Вызваленьня) знаходзіцца штаб прыхільнікаў Салеха. Уся прастора перад прэзыдэнцкім палацам таксама запоўненая прыхільнікамі Салеха. У сталіцу прыбываюць таксама машыны з прадмесьцяў. Паліцыя ўсталявала дадатковыя блёкпасты.
XS
SM
MD
LG