Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньні газэтам за адмову ад беларускай мовы


Рэгіянальныя газэт «Копейка» і «Интекс-пресс плюс» атрымалі папярэджаньні.

Прэтэнзіі Мінынфармацыі да «Копейки» выклікала тое, што заснавальнік — прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтар Рунь» — не паведаміў пра зьмену моваў газэт з расейскай і беларускай на расейскую, а таксама пра зьмену кантактнага тэлефона.

На гэтай падставе Мінінфармацыі папярэдзіла аб недапушчальнасьці парушэньня закону «Аб СМІ».

«Ня першы раз Мінынфарм выносіць папярэджаньні за выкарыстаньне моваў выданьня. Нам падаецца даволі дзіўным такое жорсткае рэгуляваньне ў пытаньні выкарыстаньня дзьвюх дзяржаўных моваў. Незразумела, каму якія страты мы такім чынам нанесьлі, у чым „злачынства“? „Капейка“ — рэклямнае выданьне, і на якой мове даваць інфармацыю, вырашае, канечне, рэклямадаўца», — пракамэнтавалі сытуацыю службе маніторынгу «БАЖ» у рэдакцыі выданьня.

Яшчэ адно папярэджаньне за парушэньне гэтага ж артыкулу атрымаў заснавальнік газэт «Интекс-пресс плюс». Мінынфармацыі ў лісьце заўважае, што ён не паведаміў пра зьмену адрасу рэдакцыі «Интекс-пресс плюс», моваў з расейскай і беларускай на расейскую, а таксама пра зьмену кантактнага тэлефона. Заснавальніку — ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» – прадпісана зьліквідаваць парушэньні ў 10-дзённы тэрмін і паведаміць пра гэта Міністэрству інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG