Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА і УЭФА пакаралі Босьнію за трыюмвірат


ФІФА і УЭФА выключылі Басьнійскую футбольную фэдэрацыю зь міжнародных спаборніцтваў. Прычынай стала адмова фэдэрацыі замяніць трох прэзыдэнтаў у яе кіраўніцтве на аднаго. Басьнійскі футбол перанёс у сваё кіраўніцтва прынцыпы палітычнага жыцьця, дзе калектыўнае прэзыдэнцтва падзелена паміж басьнійцам, харватам і сэрбам.

ФІФА і УЭФА прапанавалі Босьніі абраць адзінага кіраўніка, але басьнійскія сэрбы адмовіліся прыняць адзінае кіраўніцтва. Калі сытуацыя ня зьменіцца, зборная краіны і басьнійскія клюбы ня змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.
XS
SM
MD
LG