Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тых, чые тэлефоны засеклі на плошчы, ужо не выклікаюць, а забіраюць


У Менску у кватэры па вуліцы Бялецкага супрацоўнікі міліцыі зьбілі і затрымалі жыхара Слуцку Вадзіма Раманава.

Вадзіма Раманава
супрацоўнікі праваахоўных органаў некалькі разоў запрашалі для размовы ў сувязі з тым, што яго тэлефон знаходзіўся у раёне плошчы, дзе праходзіла акцыя пратэсту 19 сьнежня. Малады чалавек адмаўляўся, паколькі быў заняты на працы і здаваў сэсію.

31 сакавіка каля 21.00 Вадзіму Раманаву патэлефанавалі на хатні нумар тэлефона ў Менску і запрасілі зьявіцца для размовы ў РАУС 1 красавіка ў 9.30. Ён пагадзіўся. Празь некалькі хвілінаў у дзьверы пастукалі – паведамляе сайт праваабарончай аргнаізацыі "Вясна".

Па словах Галіны Ісаевай, дзяўчыны Вадзіма Раманава, дзьверы ледзь не выломвалі. «Праз 10 хвілінаў мы адчынілі, – распавядае Галіна. – У кватэру ўварваліся двое: адзін у міліцэйскай форме, другі ў чорным. Яны не адрэкамэндаваліся і запатрабавалі нашы пашпарты. «Дзе жывём? Дзе вучымся? Дзе працуем? Хто вы такія?» – пыталіся гэтыя людзі, калі мы пацікавіліся, на якой падставе павінны прад'яўляць дакумэнты».

Як распавяла Галіна, госьці рыліся ў іх рэчах, шукаючы пашпартоў. На яе вачах міліцыянты зьбілі Вадзіма. «Спачатку той, што ў чорным, ударыў яго нагой у жывот. Потым яны штурхалі яго нагамі, павалілі на падлогу, заламалі рукі і надзелі кайданкі. Яму нават не далі абуцца! – кажа Галіна. – Ён употай узяў тэлефон і патэлефанаваў мне з аддзяленьня. Сказаў, што сядзіць на голай падлозе ў калідоры. Потым мабільнік у яго забралі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG