Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лёндане маглі абмяркоўваць адыход Кадафі


Паводле інфармацыі брытанскіх смі, пасланцы ўраду Кадафі наведвалі Лёндан, каб абмеркаваць стратэгію адыходу шматгадовага лібійскага лідара. Як паведамляецца, Махамед Ісмаіл, памочнік сына Кадафі – Саіфа аль Іслама, у часе яго нядаўняга візыту праводзіў перамовы з брытанскім урадам. Тым ня менш, брытанскае міністэрства замежных спраў інфармацыю не пацьвердзіла.

Раней на гэтым тыдні ў Брытаніі папрасіў палітычнага прытулку міністар замежных спраў Лібіі Муса Куса. Прасочваецца інфармацыя, што іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі рэжыму таксама плянуюць свой адыход за мяжу.
XS
SM
MD
LG