Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: "Усходняе партнэрства" траціць сваю прывабнасьць для Беларусі


Такую заяву зрабіў начальнік управы інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА аб пэрспэктывах гэтай ініцыятывы.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсьліў, што Беларусь пазытыўна адрэагавала на ідэі "Ўсходняга партнэрства". "Мяркую, што яна магла б стаць эфэктыўным інструмэнтам дзяржаў-удзельніц, краін СНД і ЭЗ", – адзначыў Савіных.

Далей ён канстатаваў, што "пасьля больш чым двух гадоў гутарак мы ня бачым хоць крыху адчувальнага прагрэсу". "Вымушаны канстатаваць, што ідэя праграмы выпустошваецца і траціць сваю прывабнасьць На палітычным узроўні мы працягваем спробы накіраваць агульныя намаганьні ў рэчышча канструктыўнага узаемадзеяньня... Мы спадзяемся, што ў арганізатараў хопіць палітычнай волі давесьці справу да лягічнага завяршэньня на аснове прадэкляраваных прынцыпаў. У адваротным выпадку нашы сумесныя намаганьні пойдуць намарна", – заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG