Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына і Кітай абмеркавалі крызіс у Лібіі


Лібійскі крызіс можа вырашацца выключна палітычнымі сродкамі. Пра гэта заявіў у Пэкіне міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле. Нямеччына і Кітай выступаюць супраць ваеннай апэрацыі ў Лібіі, абедзьве краіны ўстрымаліся пры галасаваньні па лібійскай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.

Вэстэрвэле пасьля сустрэчы са сваім кітайскім калегам заявіў, што першым крокам мусіць стаць абвяшчэньне перамір’я. Нямеччына ўжо заклікала Кадафі, каб той адступіў ад улады. Кітай узмацняе крытыку НАТО і сьцьвярджае, што налёты на пазыцыі войскаў Кадафі перасягаюць рамкі рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG