Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыяцыя ў грунтовых водах пад Фукусімай


Радыяцыя пранікае ў грунтовыя воды ў раёне разбуранай японскай атамнай станцыі Фукусіма. Паводле экспэртаў Такійскай энэргетычнай кампаніі, у раёне аднаго з рэактараў назіраецца высокая прысутнасьць ёду-131, радыяактыўнага элемэнту хуткага распаду. Узровень забруджваньня грунтовых вод перавышае дапушчальны ўзровень у 10 тысяч разоў. Аднак прэсавы прадстаўнік энэргетычнай кампаніі лічыць, што крыніцы пітной вады не павінны быць забруджаныя. Пасьля аварыі на Фукусіме забруджаная радыяцыяй вада выцякала і ў акіян.

Улады тым часам рыхтуюць плян эканоміі электраэнэргіі на летні пэрыяд – да 25 працэнтаў ад дзённай пікавай нагрузкі ў параўнаньні зь мінулым годам.
XS
SM
MD
LG